Тэст па сучаснай беларускай мове

  1. Завяршыце сказ:

Устарэлае ўласнае імя, якое адрозніваецца ад сучаснага оніма поўнасцю або асаблівасцямі гучання, марфемным складам і інш.– гэта…

  1. Завяршыце сказ:

Імя святога – гэта…

  1. Завяршыце сказ:

Устарэлае ўласнае імя, якое з’яўляецца найменнем аб’екта, што знік з гістарычнай і палітычнай карты – гэта…

  1. Завяршыце сказ:

Імя ў мастацкай літаратуры, якое мае ў мове твора, акрамя намінатыўнай, характарыстычную, стылістычную і ідэалагічную функцыі – гэта…

  1. Завяршыце сказ:

Неафіцыйнае ацэначна-характарыстычнае найменне асобнага чалавека, а таксама прадстаўнікоў пэўнай сям’і, роду і жыхароў пэўнай вёскі – гэта…

  1. Завяршыце сказ:

Спадчыннае імя сям’і, устойлівае не менш як у трох пакаленнях, спадчыннае афіцыйнае найменне  – гэта….

  1. Завяршыце сказ:

Уласнае імя любога ўнутрыгарадскога тапаграфічнага аб’екта – плошчы, вуліцы, базара, будынка і інш.– гэта…

  1. Завяршыце сказ:

 Імёны ўласныя, якія абазначаюць назвы сабораў, храмаў, манастыроў, капліц – гэта…

  1. Завяршыце сказ:

Уласнае імя прыдуманага аб’екта любой катэгорыі (героя, боства, дэманічнага персанажа, месца) у міфах і казаннях – гэта…

  1. Завяршыце сказ:

Назва свята, памятнай даты, урачыстага мерапрыемства – гэта…

  1. Завяршыце сказ:

Спецыяльна прыдуманае найменне, якое ўжываецца ў грамадскім жыцці чалавека паралельна з сапраўдным імем або замест яго – гэта…

  1. Сярод прыведзеных асабовых імён адзначце каляндарныя.

а) Кацярына;

б) Звеніслава;

в) Гардзіслава;

г) Усяслаў;

д) Аляксей.

 

  1. Сярод прыведзеных онімаў адзначце імёны праваслаўнага календара.

а) Васіль;

б) Базыль;

в) Баніфацый;

г)   Ваніфацій;

д)   Юзаф.

 

  1. Сярод прыведзеных онімаў адзначце імёны каталіцкага календара.

а)  Георгій;

б)   Ежы;

в)   Іван;

г)    Ян;

д)    Фёдар.

 

  1. Адзначце імёны па бацьку, у якіх пры перакладзе на беларускую мову адбудзецца з’ява якання.

а)   Евгеньевич;

б)   Евграфович;

в)   Евдокимович;

г)    Евлогиевич;

д)    Евменьевич.

 

 

  1. Адзначце імёны, у якіх пры перакладзе на беларускую мову адбудзецца з’ява якання.

а)   Евстафий;

б)   Евстигней;

в)   Евстрат;

г)  Евтихий;

д)    Елизар.

 

 

  1. Адзначце імёны па бацьку, у якіх пры перакладзе на беларускую мову адбудзецца з’ява якання.

 

а)   Ермилович;

б)  Ермогенович;

в)  Ермолаевич;

г)    Ерофеевич;

д)   Ефремович

 

 

  1. Адзначце імёны па бацьку, у якіх пры перакладзе на беларускую мову адбудзецца з’ява дзекання.

 

а)   Денисович;

б)   Диодорович;

в)   Гордеевич;

г) Доминикович;  

д)   Мефодиевич.

 

 

  1. Ў пішацца ў імёнах:

 

а)  Я…граф;

б)  Я…ладзій;

в)  Я…рамей;

г)   Я…лампій;

д)   Я…стах.

 

 

  1. Суаднясіце імёны і імёны па бацьку:

а)   Карнель;

б)   Карнелій;

в) Карніла;

 

1. Карнельевіч

2.  Карнелевіч

3.  Карыёнавіч

4.  Карнеевіч

5.  Карнілавіч

 

  1. Суаднясіце імёны і імёны па бацьку:

 

а)   Анань;

б)   Ананій;

в)   Анастас;

г)  Анастасій

1. Ананьевіч

2.  Анастасавіч

3. Анастасьевіч

4. Анатольевіч

5. Ананевіч

 

 

  1. Суаднясіце імёны і імёны па бацьку:

а)    Яўген;

б)    Яўгеній;

в)   Яўламп;

г)  Яўлампій

1. Яўменавіч

2.  Яўлампіевіч

3.  Яўлампавіч

4.  Яўгеньевіч

5.  Яўгенавіч

 

 

  1. Суаднясіце імёны па бацьку і імёны:

 

а)  Далматавіч;

б)   Дамасіевіч;

в)   Даміянавіч;

г) Дамнінавіч.

1.Далат;

2.Далмат;

3. Дамасій;

4. Даміян;

5.Дамнін.

 

  1. Суаднясіце імёны па бацьку і імёны:

 

а)   Ісаакіевіч;

б)   Ісаіевіч;

в)   Ісакіевіч;

г)  Ісіхіевіч

1. Ісаак

2. Ісаакій

3. Ісакій

4. Ісіхій

5.  Ісаія

 

  1. Суаднясіце імёны па бацьку і імёны:

 

а)   Гаўрыла

б)  Гаўрыіл

в)  Дамецій

г) Дамеціян

1. Дамеціянаўна

2. Дамецьеўна

3. Гаўрылаўна

4. Дзям’янаўна

5. Гаўрыілаўна

 

 

  1. Якім тэрмінам прынята называць выдзеленыя фінальныя элементы ў прозвішчах Пятр- оў, Баброў-скі, Васіл-ёнак?

а)  прозвішчаўтваральныя фарманты;

б)  канчаткі;

в)  суфіксоіды;

г) карані;

д) суфіксы.

 

 

 

  1. Адзначце патранімічныя прозвішчы

 

а)  Паўловіч;

б)  Глухіх;

в)  Якабсон;

г) Чарнавокі; 

д)  Бортнік.

 

 

  1. Выдзеліце патранімічныя прозвішчы.

 

а)  Петрусевіч;

б)  Багданаў;

в)  Фуксон;

г)   Забалотны;

д)   Падгорны.

 

 

  1. Якія з пералічаных прозвішчаў з’яўляюцца непатранімічнымі?

 

а)   Баброўнічы ;

б)   Савіных;

в)   Собалеў;

г)   Прымак;

д)   Дэпутат.

 

 

  1. Адзначце непатранімічныя прозвішчы?

а)  Найдзенаў;

б)   Захарчук;

в)  Хлебнікаў;

г)   Пінскі;

д)    Мсціславец.

 

 

31.У аснове якіх прозвішчаў ляжаць хрысціянскія ўласныя асабовыя імёны або іх формы?

а)   Кірылюк;

б)   Адамовіч;

в)  Аляхно;

 

г) Казак;

д) Кляновік

 

 

32.У аснове якіх прозвішчаў ляжаць  язычніцкія імёны-мянушкі?

а)  Кукса;

б)  Федароўскі;

в)   Базылюк;

г)   Агароднік;

д)    Асіпенка.

 

 

  1. Адзначце прозвішчы, утвораныя ад мянушак– указальнікаў на сямейнае становішча і сваяцкія адносіны.

а)  Новік;

б)  Мужаў;

в)  Стрый;

г)   Дольнік;

д)  Бегуноў.

 

 

  1. Адзначце прозвішчы, утвораныя ад мянушак – указальнікаў на род заняткаў.

а)   Пташнік;

б)  Крамар;

в)   Алейнік;

г)    Ліцвін;

д)  Мазур.

 

 

  1. У якіх сказах дапушчаны фактычныя памылкі?

А) у беларускай антрапаніміі лексемы, якія называюць адмоўныя рысы характару, выкарыстоўваюцца  ва ўтварэнні мянушак і прозвішчаў часцей, чым тыя, што абазначаюць станоўчыя якасці.

Б) далёкія продкі сучасных носьбітаў прозвішчаў Папоў, Архірэеў абавязкова належалі да духоўнага саслоўя.

В) апелятывы, што ў аснове прозвішчаў Дэпутат, Маслабоеў, Цагельнік, Рыбак , абазначаюць чалавека па родзе дзейнасці.

Г) Язычніцкае імя  Баран выражала толькі адмоўную ацэнку носьбіта.

Д) Ядро прозвішчаў на –енка знаходзіцца на поўдні Міншчыны.

 

  1. Адзначце прозвішчы, утвораныя ад мянушак –характарыстык фізічных і псіхічных уласцівасцей чалавека.

а)   Валасач;

б)   Малчанаў;

в)   Гусельнік;

г)    Сапун;

д)    Зязюлін.

 

 

  1. Хто з даследчыкаў абгрунтаваў падзел прозвішчаў на патранімічныя і непатранімічныя?

а)   В.І. Сянкевіч;

б)  А.Ф. Рогалеў;

в)   І.Э. Ратнікава;

г)    І.А. Шумская

д)   А.В.Суслава.

 

 

  1. Як скланяюцца прозвішчы тыпу Паплаўскі, Чорны?

а)  як рознаскланяльныя назоўнікі;

б)  як прыметнікі;

в)  як назоўнікі 2 скланення;

г) не скланяюцца ўвогуле;

д) як назоўнікі 1 скланення

 

  1. Як скланяюцца мужчынскія прозвішчы Манюшка, Панчанка?

а)  як рознаскланяльныя назоўнікі;

б)  як назоўнікі 1 скланення;

в)  як назоўнікі 2 скланення;

г) не скланяюцца ўвогуле;

д) як прыметнікі.

 

  1. Як скланяюцца прозвішчы тыпу Вячэра, Зязюля?

 

а)  як рознаскланяльныя назоўнікі;

б)  як назоўнікі 1 скланення;

в)  як назоўнікі 2 скланення;

г) не скланяюцца ўвогуле;

д) як прыметнікі

 

  1. Як змяняюцца прозвішчы тыпу Шабуня, Юрчэня?

а)  як рознаскланяльныя назоўнікі;

б)  як назоўнікі 1 скланення;

в)  як назоўнікі 2 скланення;

г) не скланяюцца ўвогуле;

д) як прыметнікі

 

  1. Якія прозвішчы маюць у сваім складзе неславянскія фарманты?

 

а)   Перальман;

б)   Дудка;

в)  Вальфсон;

г)    Магерка;

д)   Басілашвілі.

 

  1. У аснове якіх прозвішчаў ляжаць аберагальныя язычніцкія імёны?

 

а)  Неўдах;

б)   Сямак;

в)   Найдзен;

г)   Жадан;

д)    Заяц.

 

 

  1. Назавіце прозвішчы адтапанімічнага паходжання.

 

а)   Забалоцкі;

б)   Татарчук;

в)   Заборскі;

г)    Ліцвін;

д)    Данскі.

 

 

45.Адзначце мянушкі-матронімы.

а)  Барбарыч;

б)  Цэцыліха;

в)  Матроніны;

г)   Паўлюкоў;

д)   Навумчык.

 

 

46.Сярод прыведзеных устарэлых онімаў выдзеліце археонімы:

а)  Палацеск;

б)   Менеск;

в)   Прапойск;

г)    Косіцкая воласць;

д)    Візантыйская імперыя.

 

 

47.Сярод прыведзеных устарэлых онімаў выдзеліце гістарыёнімы:

а)   Друцеск;

б)    Хвалынскае мора;

в)    Жмудзь;

г)     Дзяволтва;

д)     Залатая Арда.

 

 

 

  1. Хто аўтар “Слоўніка мовы Я. Купалы (анамастыка)”?

 

а)  А.Ф. Рогалеў;

б)  М.В. Бірыла;

в)   В.А. Ляшчынская;

г)    М.М. Аляхновіч;

д)   Я.У. Саламевіч.

 

 

  1. Паэтонім – гэта

а) назва паэтычнага твора;

б) асабовае імя, якое ўжываецца ў паэзіі;

в) тапонім,  створаны паэтам;

г) уласнае імя, ужытае ў мастацкім тэксце;

д) аўтарскі неалагізм, створаны паэтам.

 

  1. Толькі ва ўмовах мастацкага тэксту могуць існаваць наступныя анамастычныя адзінкі:

а) Міжпланетны Пажарнік;

б) Сафія;

в) Двулісцік;

г) Васіль;

д) Галоўны Аранжарэйшчык

 

 

Ключы да тэсту

 

1. Археонім

11. Псеўданім

21. а5, б1, в2, г3

31.а,б, в

41. б

2. Агіёнім

12  а, д

22.  а5, б4, в3, г2

32. а,г

42. а,в,д

3. Гістарыёнім

13. а, г

23. а2, б3, в4, г5

33. б,в,г

43. а,в

4. Паэтонім

14. б, г

24. а1,б5,в3, г4

34. а,б,в

44. а, в,д

5. Мянушка

15. в

25. а3, б5,в2, г1

35. б,г,д

45. а,б,в

6. Прозвішча

16. а,в,г

26. а

36. а,б,г

46. а,б,в

7.  Урбанонім

17. а,д

27. а,б,в

37. б

47. д

8.  Эклезіёнім

18. а,б,в,д

28. а,б,в

38. б

48. а

9.  Міфонім

19. а,б, г,д

29. г, д

39

49. г

10. Геартонім

20. а2, б1, в5, г3

30. г, д

40. б

50. а,в,д

 

 

Ацэнка тэматычнага тэсту

 

Балы

Аб’ём і правільнасць выканання задання

1

Правільна выканана менш, чым на 2 балы

2

Правільна выканана 20 % заданняў

3

Правільна выканана 30 % заданняў

4

Правільна выканана 40 % заданняў

5

Правільна выканана 50 % заданняў

6

Правільна выканана 60 % заданняў

7

Правільна выканана 70 % заданняў

8

Правільна выканана 80 % заданняў

9

Правільна выканана 90 % заданняў

10

Правільна выкананы  ўсе заданні